Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Баранавічы

Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

Іван Пятровіч Першукевіч нарадзіўся 12 лютага 1912 г. у в. Пятрэвічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я Першукевічаў з бежанцамі падалася на ўсход і спыніліся ў г. Оршы. Тут прайшло дзяцінства Івана, тут ён пачаў працоўны шлях мулярам, узводзіў у Оршы дамы.

Уладзімір Паўлавіч Рамейка нарадзіўся 29 мая 1937 г. у в. Канюхі Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Жарабковіцкі сельсавет Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я была працавітая, але раскулачаная, сасланая ў Сібір. Пасля 1948 г. месцам жыцця для Рамейкаў стаў горад Баранавічы. Бацькі пабудавалі новае жытло, завялі гаспадарку, пасадзілі сад, разводзілі пчол. У сям’і гадаваліся чацвёра дзяцей — спрытных і таленавітых, такіх жа, як іх бацькі, усе атрымалі вышэйшую адукацыю і абралі прафесію па душы.

Фёдар Якаўлевіч Дзенісевіч нарадзіўся 18 сакавіка 1897 г. у вёсцы Падарэссе Бабруйскага павета (цяпер Старадарожскага раёна Мінскай вобласці) у сямі чорнарабочага. Пасля заканчэння сельскай школы працаваў па найму на чыгунцы, потым на лесапілцы. У 1916 г. быў прызваны ў войска. Удзельнічаў у баявых аперацыях у арміі генерала Брусілава на Паўднёва-Заходнім фронце. Быў паранены.

Анатоль Іванавіч Станкевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1937 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё паэта складвалася не надта шчасліва. Ад цяжкай працы заўчасна памерла маці, Вера Іванаўна, а пры нямецкіх акупантах у 1942 г. загінуў і бацька, Іван Восіпавіч.

Пётр Фаміч Каролік нарадзіўся 12 ліпеня 1931 г. у в. Гукова Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў г. Баранавічы. Пасля заканчэння Львоўскага політэхнічнага інстытута ў 1954 г. пачаў працоўную дзейнасць на нафтаперапрацоўчым заводзе. Потым быў назначаны начальнікам участка Брэсцкага мантажнага ўпраўлення трэста «Белэлектрамантаж».

Аркадзь Аляксандравіч Грэсь нарадзіўся 20 лістапада 1941 г. у в. Жабінцы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1950-я гг. сям’я перабралася ў г. Баранавічы, дзе Аркадзь закончыў сярэднюю школу (1958). Хацеў вучыцца далей, выбраў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, які закончыў у 1964 г.

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 г. у в. Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу ў Баранавічах (1963), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя» (1969).

Сямён Сцяпанавіч Свістуновіч нарадзіўся 23 жніўня 1946 г. у вёсцы Конькі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Васільевіча Масленікава, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі нарадзіўся 25 сакавіка 1956 г. у вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу. Першае месца працы — рабочы будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 г. Баранавічы.

Старонка 3 з 10